«Гэта стала лагічным працягам усяго, што адбываецца пасля жніўня 2020 года. Калі раней рэжым спрабаваў лавіраваць і рэпрэсаваць кропкава, то цяпер пачалі «працаваць» з цэлымі сацыяльнымі групамі. Пад удар трапілі журналісты, лекары, студэнты.
Відавочна, што гэтая справа, як і многія іншыя справы, якія распачыналіся пасля жніўня 2020, абсалютна палітызаваная. Моладзь выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, хацела змяніць сітуацыю і абараніць той выбар, які зрабіла. І, па сутнасці, за гэта яны зараз пакутуюць. Я ўпэўнены, што мы абавязкова пераможам, і ў гэтых хлапцоў і дзяўчат наперадзе выдатная будучыня. Яны будуць класнымі спецыялістамі і дасягнуць таго, чаго хочуць».