Святлана Ціханоўская пачне працоўны візіт у ЗША 18 ліпеня. Яна наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк і Каліфорнію. Там яна плануе правесці сустрэчы на вышэйшым узроўні з палітыкамі, экспертамі і, вядома, дыяспарай. Мэта паездкі – пошук шляхоў вырашэння крызісу ў Беларусі і дапамогі беларусам.
Праграма візіту ўсё яшчэ ў стадыі прапрацоўкі, пра канкрэтныя сустрэчы каманда Ціханоўскай паведаміць, як толькі гэта стане магчымым.