Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#непадпарадкаванне
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, апублікаваў аператыўную зводку ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі за 9 красавіка (частка 1, частка 2).
- Таксама канал «Беларусі Гаюн» папярэджвае пра пастку лукашэнкаўскіх сілавікоў. З дастаткова высокай ступенню верагоднасці ёй з'яўляецца т.зв. «брыгада Касцюшкі», якая выдае сябе за беларусаў, якія ваююць ва Украіне, абражае іншых добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну і заклікае ўступаць у яе шэрагі. Будзьце асцярожныя! Больш падрабязна тут.
#інфармацыйныфронт
- Жыхары Ваўкавыска ўшанавалі памяць па-зверску закатаваных расійскімі войскамі ўкраінцаў у Бучы і іншых гарадах.
- Жыхары Гродна таксама падтрымліваюць Украіну.
- Фонд BYSOL адказаў на важныя пытанні пра падтрымку Украіны: з якімі арганізацыямі працуе, ці дапамагае беларускім добраахвотнікам і ўцекачам і г.д.
- Кампанія #BelarusWithUkraine сабрала падборку беларускіх праектаў дапамогі Украіне ад айцішнікаў: там сервісы для пошуку часовага жылля, дапамогі медыцынскай і псіхалагічнай і г.д.
- Графіці, прысвечанае беларусам, з'явілася ў Адэсе.
- Маладыя ўкраінскія паэты сабралі невялікую складанку «Першы паэтычны фронт». У ім сабраныя вершы з рэфлексіяй пра падзеі, якія адбываюцца падчас вайны.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – з хронікамі вайны ва Украіне, пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі, рэпартаж з Чарнігава і іншай сумленнай інфармацыяй, якой трэба дзяліцца з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Кожны можа спампаваць і распаўсюдзіць самвыдат.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.