«Пра што б ні дамаўляўся Аляксандр Лукашэнка, ён страціў падтрымку беларускага народу. А значыць, усе яго пагадненні і дамовы будуць перагледжаныя і ануляваныя новым урадам.
Мы заўжды выступалі і выступаем за сяброўскія і партнёрскія стасункі з Расіяй. Але незалежнасць і суверэнітэт не могуць быць прадметам гандлю».