Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, які зараз у складзе дэлегацыі дэмсілаў знаходзіцца ў Кіеве, распавёў, чаму рэжым так баіцца беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў, якія змагаюцца за Украіну.
«Лукашэнка аддае перавагу не каментаваць дзеянні сваіх апанентаў, але ў гэтай сітуацыі ён не ўтрымаўся. Чаму? Яго раздражняюць заявы Еўропы і ЗША, яго напружвае пытанне санкцыяў. Але рэальна баіцца ён толькі сілу. І гэта рэфлексія на тое, што зараз складваецца вайскова-палітычны саюз Украіны і Беларусі – тых людзей, якія за свабоду».