Святлана Ціханоўская: «Сёння рэжым атрымаў адмову ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на атрыманне 3, 5 мільярдаў даляраў. Я хачу нагадаць, што такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі. І пойдзе яна на стабілізацыю эканомікі і ўмацаванне інфраструктуры, а не на рэпрэсіўны апарат ці прэміі набліжаным былога прэзідэнта. Бо беларусам патрэбныя не турмы і штрафы, а нармальныя кошты ў крамах, даступныя лекі і рэгулярная праца транспарту.
Цяпер нашая эканоміка мае патрэбу ў выратаванні, але ёй таксама спатрэбіцца развіццё і рэформы пасля транзіту – і для гэтага нам патрэбная дапамога іншых краінаў. Таму мы ўжо працуем з міжнароднымі партнёрамі, каб пашырыць падтрымку свабоднай Беларусі. І, як мы бачым, падтрымка стабільна расце, а рэжым працягвае атрымліваць адмовы. Таму цяпер кожны, хто дагэтуль трымаецца за чалавека, які прайграў выбары, павінен задумацца: калі вы выбіралі стабільнасць – ці ёсць у яго план, які дазволіць яе дасягнуць?»