• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Сейме Латвіі прынятае рашэнне пра стварэнне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»

    03 чэрвеня, 2022

    Дэпутацкая група сяброў Беларусі дазволіць абараняць правы беларусаў у Латвіі, не дапускаць дыскрымінацыі і дапамагаць з легалізацыяй. Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказаў, што група сяброў Беларусі яшчэ на стадыі фарміравання зрабіла нямала для беларусаў. Акрамя таго, дзякуючы дэпутацкай групе 8-9 чэрвеня адбудзецца працоўны візіт Святланы Ціханоўскай у Рыгу.

    «Зараз ёсць не толькі жаданне, але і палітычная воля працаваць разам. Гэта будзе час актыўных сустрэчаў, кансультацыяў на найвышэйшым дзяржаўным узроўні і, вядома ж, абмеркаванне канкрэтных планаў працы і супрацоўніцтва. Я хачу сказаць дэпутатам Сейма, якія ўвайшлі ў групу «За дэмакратычную Беларусь» – Sveiki! Давайце папрацуем разам, каб Беларусь і Латвія заўжды былі і суседзямі, і сябрамі».

    Апошнія навіны