Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: «Цалкам распушчана чацвёртае ўпраўленне КДБ па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ і нават ГУБАЗіК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў. А вакансіі ў сістэме запаўняюцца з цяжкасцю. У дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, не звязанымі з парушэннямі ПДР. Раней такога не было ніколі.
Вы ўжо зразумелі, што яго час скончыўся. Мы таксама гэта разумеем. І заклікаем станавіцца нашымі прыхільнікамі цяпер. Пішыце на ByPol@protonmail.com або ў тэлеграм-бот @osb_by_pol і далучайцеся да вашых калегаў, якія ўжо працуюць з намі і прыносяць карысць беларускаму народу».