• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Перамогі

    09 мая, 2021

    «9 траўня 1945 года нацысцкая Германія капітулявала, завяршыўшы свой удзел у вайне. І Дзень Перамогі – гэта свята ў гонар яе заканчэння. Але гэта свята са слязамі на вачах. Бо вайна стала велізарнай трагедыяй для ўсяго свету – і асабліва для Беларусі. Мы ўсе з дзяцінства памятаем, што за чатыры гады вайны загінуў кожны трэці беларус. Гэта не свята пра «можам паўтарыць». Гэта гісторыя пра «ніколі зноў».

    Зараз мы занадта добра ведаем, што людзі не павінны паміраць і ахвяраваць сваім жыццём дзеля чыіхсьці амбіцый. Што кожная вайна і кожны гвалт жудасны ў любой сваёй праяве.

    Але амаль праз 80 гадоў мы бачым, што не ўсе вынеслі гэты ўрок. Ёсць тыя, хто маніпулюе гістарычнай трагедыяй цэлага народа, каб ачарніць цяперашніх змагароў за незалежнасць. Ёсць тыя, хто выкарыстоўвае ў прапагандзе герояў, якія змагаліся за нашую свабоду 76 гадоў таму. Ёсць тыя, хто гатовы выдаткаваць амаль мільён рублёў на салюты і канцэрты, але нічога не падарыць ветэранам да іх свята (і тэрмінова пачынае выплачваць кампенсацыі, толькі калі беларусы самі ўжо пачалі збіраць сродкі ветэранам).

    Я ведаю, што беларусы, як і заўсёды, не кінуць людзей у бядзе. Я ведаю, што вы выйдзеце з дома, ушанаваць памяць тых, каго з намі ўжо няма, запусціце салюты, ускладзеце кветкі і прынясеце свечкі на магілы нашых герояў ці апублікуеце іх фота ў сваіх стужках. Наведаеце старых, павіншуеце і падзякуеце ім, абавязкова выконваючы дыстанцыю і надзяваючы маскі. Яны будуць радыя любой увазе. Распытайце іх пра вайну, выслухайце і перадайце іншым тое, што яны скажуць. Бо калі б іх галасы сапраўды чулі ўсе гэтыя гады – хіба даведаліся б іх унукі, як раняць аскепкі светлашумавой гранаты і якімі катаваннямі выбіваюць прызнанні з невінаватых?

    Таму траўня – вельмі важная, памятная дата. Я хачу падзяліць з вамі гэтую памяць і жадаю, каб і наш агульны Дзень перамогі прыйшоў як мага хутчэй».

    Апошнія навіны