Дарагія беларусы! Ужо цэлы год вы не даяце рэжыму спакойна жыць і змушаеце яго здзяйсняць фатальныя памылкі. Кожны з вас, хто знаходзіцца ў Беларусі і да гэтага часу знаходзіць у сабе мужнасць быць актыўным, нягледзячы на рэпрэсіі, – герой.
Мы шукаем такіх беларусаў, каб аб'ядноўвацца з імі ў межах нашай валанцёрскай ініцыятывы. З лістапада мінулага года нашыя валанцёры:
– распаўсюджваюць улёткі, налепкі, самвыдат;
– пішуць лісты і адпраўляюць паштоўкі палітвязням;
– шыюць і развешваюць сцягі;
– дапамагаюць з дызайнам, напісаннем тэкстаў, перакладамі, пошукам інфармацыі;
– прыдумляюць і рэалізуюць уласныя праекты.
Нашым валанцёрам мы дапамагаем:
– рэалізоўваць свае ідэі;
– праводзім навучанні, інфармацыйныя тэлефанаванні з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл;
– дапамагаем у пошуку псіхолагаў, адвакатаў і іншых неабходных рэсурсаў.
Але галоўнае – усе разам мы штодня набліжаем нашую агульную перамогу. Далучайцеся да нас! Запоўніць заяўку (гэта бяспечна) можна на сайце Святланы Ціханоўскай па гэтай спасылцы.