Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць кансультацыі для людзей, якія сутыкнуліся з наступствамі вайны ва Украіне і маюць патрэбу ў першаснай псіхалагічнай дапамозе. Вы можаце атрымаць бясплатныя кансультацыі – усе падрабязнасці тут.
- Фонд BYSOL закупіў яшчэ 2000 жгутоў-турнікетаў для салдат ва Украіне. Гэты рыштунак дапаможа спыніць крывацёк у баі. Сродкі на 2000 турнікетаў пералічыў адзін беларус.
- Беларусы Чарнагорыі дабіліся таго, каб МУС краіны прыняў і зарэгістраваў зварот аб адмене апастыля для беларусаў. Петыцыю таксама разгледзяць у МЗС Чарнагорыі.
- Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з сем'ямі палітвязняў і заклікала беларусаў пісаць палітвязням лісты, дасылаць паштоўкі, дапамагаць ім і іх сем'ям.
#непадпарадкаванне
- У Гродне з'явіліся намаляваныя крэйдай контуры людзей са звязанымі за спінай рукамі. Так гараджане адрэагавалі на генацыд у Бучы, дзе расійскія войскі забівалі мірных жыхароў.
- «Наша Ніва» сабрала поўную мапу дыверсій партызанаў на чыгунцы, якія не дазваляюць перакідваць расійскую ваенную тэхніку ва Украіну. Пры гэтым МУС паведамляе пра 80 выпадкаў дыверсій.
- Актывістка з Маларыты Людміла Рамановіч напісала ў адміністрацыю Лукашэнкі ліст з патрабаваннем прыбраць з Беларусі расійскую армію. Яна таксама нагадала пра тое, як Лукашэнка абяцаў украінцам, што ніколі з боку РБ да іх ніхто не прыйдзе са зброяй. Жанчыну абвінавацілі ў абразе «прэзідэнта» і змясцілі ў СІЗА.
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, апублікаваў аператыўную зводку ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі за 7 красавіка (частка 1, частка 2).
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.