• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская, Цапкала і Хоміч – разам у інтэрв’ю «Свабодзе»

    22 кастрычніка, 2021

    У гэтым відэа «Радыё Свабоды» Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч разважаюць аб досведзе лета 2020 і цяперашней сітуацыі. Вось аб чым яны гавораць:

    – Ці магчымы новы выхад жаночага трыё на сцэну перад тысячамі людзей?
    – Як размяркоўваліся ролі ў тройцы?
    – Якую цану плаціць Лукашэнка за недаацэнку жанчын і за рэпрэсіі супраць іх?
    – На якім этапе змагання цяпер беларусы?
    – Ці трэба дзяўбці?
    – Ці стане Беларусь краінай для жыцця?

    Ціханоўская: «Хочацца сказаць, што мы на фінішнай прамой, але абставіны не даюць нам гэта сказаць. Насамрэч сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, і рэжым можа пасыпацца ў любы момант. Памылкі, якія робіць рэжым (захоп самалёта, міграцыйны крызіс), даюць магчымасць дэмакратычным краінам дзейнічаць больш рашуча. Мы разумеем, што ўнутры Беларусі вельмі мала цяпер можна зрабіць праз гвалт і жахлівыя рэпрэсіі, але людзі робяць. Развешванне сцягаў і налепак, распаўсюд газетаў, «Рабочы рух», план «Перамога» – гэта ўсё мабілізацыя грамадства.

    Наша задача – думаць не толькі пра тое, што цяпер адбываецца. Будучыня Беларусі не менш важная, нам прыйдзецца аднаўляць усё, што было разбурана за 27 гадоў. Я ведаю, як беларусы падтрымліваюць адзін аднаго. Я ведаю, што нас большасць, і я ведаю, якая ў рэжыму атмасфера недаверу. А ў беларусаў ёсць давер адзін да аднаго. І людзі, хай малымі крокамі, але ідуць наперад».

    Паглядзець усё відэа вы можаце па спасылцы: https://youtu.be/eLsrZuPwGHc.

    Апошнія навіны