• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ​Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба Офіса

    07 красавіка, 2022

    Праграма Хаба створаная для актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі.

    Рэзідэнты Хаба атрымаюць магчымасць наладзіць супрацу з Офісам і іншымі ініцыятывамі, а таксама месца працы з камандай і індывідуальную, тэхнічную, адукацыйную і экспертную падтрымку.

    • Для каго: актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).
    • Месца: горад Вільня.
    • Магчымасці:

    – Працоўнае месца і месца для сустрэчаў каманды ў Хабе.
    – Адукацыйная падтрымка.
    – Экспертная дапамога (індывідуальныя кансультацыі і ментарства).
    – Тэхнічная дапамога (абсталяванне для друку, фота/відэаздымкаў і інш.).
    – Нетворкінг (дапамога ва ўсталяванні кантактаў з вонкавымі актарамі).
    – Рэалізацыя сумесных праектаў з Офісам.

    • Фарматы ўдзелу:

    – Праца са сваёй камандай.
    – Супраца з іншымі рэзідэнтамі.
    – Сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі Офіса.
    – Супольныя тэматычныя крэатоны і брэйнстормінгі.

    • Працягласць рэзідэнцыі: 3 месяцы (пры неабходнасці тэрмін можа быць падоўжаны).
    • Дэдлайн падачы заяўкі: 25 красавіка 2022.
    • Падаць заяўку можна тут: https://forms.gle/b95MF6zp5rPMuuCs6

    Апошнія навіны