Валер Кавалеўскі: «За мірнае вырашэнне крызісу шляхам перамоў на «Голасе» цяпер больш за 660 000 галасоў. Па беларускім законе гэта ўжо больш, чым трэба для правядзення рэферэндуму. Я ведаю, што лік будзе толькі павялічвацца – але міжнародныя партнёры ўжо падтрымалі нашую ініцыятыву. І я раскажу, чаму.
– Крызіс у Беларусі – праблема ўсіх, а не толькі беларусаў: вырашэнне крызісу праз перамовы – гарантыя таго, што Беларусь не стане крыніцай міжнароднай нестабільнасці і перастане быць рассаднікам аўтарытарных практык.
– Кропка незвароту для Лукашэнкі пройдзеная: міжнародная супольнасць катэгарычна не прызнае былога прэзідэнта Беларусі легітымным з-за хранічна сфальсіфікаваных выбараў і з-за злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў.
– Прызнанне наяўнасці крызісу – гэта першы важны крок да яго вырашэння. Актыўнае галасаванне беларусаў паказвае разуменне сітуацыі і важнасць пошуку яе вырашэння. Лукашэнка ігнаруе крызіс, у тым ліку праз пераменшванне маштабаў пратэсту і захаванне пратэстных настрояў.
– Канструктыўны падыход: беларускае грамадства дэманструе сталасць, адказны падыход. Гэта кантрастуе з поўнай адсутнасцю ў рэжыма гнуткасці і зацікаўленасці да абмеркавання відавочнага крызісу.
– Навязванне мінулай мадэлі: беларускае грамадства перарасло мадэль Лукашэнкі і будзе супраціўляцца яго грубым спробам «вярнуць пасту ў цюбік». Беларусы хочуць прымаць удзел у кіраванні дзяржавай на розных узроўнях і гатовыя браць на сябе адказнасць.
– Зацягванне крызісу небяспечна: калі не пачаць перамовы, крызіс будзе пагаршацца, прынясе цяжкія эканамічныя і сацыяльныя наступствы для Беларусі, аслабіць ўстойлівасць краіны да знешняга ўздзеяння. Крызіс можа перарасці і ва ўнутраны канфлікт. І мы не гатовыя чакаць надыходу катастрофы.
– Пагроза міжнароднаму міру і бяспекі: Беларусь ператвараецца ў дэпрэсіўную тэрыторыю, у якой беззаконне і парушэнні правоў чалавека сталі нормай. Калі не вырашыць гэтыя праблемы, яны будуць мець наступствы для рэгіянальных эканамічных, фінансавых інтарэсаў, для барацьбы з транснацыянальнымі пагрозамі – нелегальнай міграцыяй, злачыннасцю і іншымі.
Важна разумець, што перамовы пачнуцца ў любым выпадку – але мы запускаем гэтую ініцыятыву зараз, каб пазбегнуць новых ахвяр і абвальвання эканомікі».
Прагаласуйце за выхад з крызісу шляхам перамоў. Дапамажыце сваім родным, суседзям і калегам зрабіць гэта:
Прамая спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
Прамая спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb