Толькі пачынаючы з 2020 года тысячы беларусаў і беларусак асабіста сутыкнуліся з катаваннямі. Мы нічога не забыліся і не павінны пра гэта маўчаць.
Таму Прававая ініцыятыва разам з Міжнародным камітэтам па расследавані катаванняў у Беларусі правядзе тэматычныя мерапрыемствы ў Варшаве, Вільні, Познані, накіраваныя на тое, каб паказаць непрымальнасць катаванняў. Таксама будуць і анлайн актыўнасці.
Далучайцеся да мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць увесь гэты тыдзень! Усе актыўнасці – глядзіце тут.