– У Вярхоўнай Радзе: абмеркавалі ў т.л. магчымасць уступлення войскаў рэжыму ў вайну і смеласць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.
– З беларусамі Кіева: яны вырашылі не пакідаць горад, каб дапамагаць Украіне ў гэтай вайне. Важны пасыл ад іх: салідарнасць – гэта важна, але другасна прама цяпер. На першы план выходзяць справы і дапамога.
– З прадстаўнікамі батальёна Каліноўскага. Мы ганарымся магчымасцю пазнаёміцца з беларусамі, якія кожны дзень абараняюць Украіну і Беларусь.
– З выканаўчай уладай Украіны: мы давялі пазіцыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Важна разам выступаць супраць рэжыму.
– З беларускімі валанцёрамі ў Львове: выслухалі іх меркаванне па многіх пытаннях і будзем улічваць у працы.
– З органамі кіравання Украіны ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Мы можам дапамагчы ўкраінцам лепш разбірацца ў кантэксце Беларусі і больш эфектыўна змагацца з прапагандай.
Больш падрабязна – у відэа.