Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Politico паведаміла, што Уладзімір Макей можа прама зараз вывучаць магчымасць перавесці затрыманых журналістаў з турмы пад хатні арышт.
Ціханоўская: «Я заклікала міністраў ЕС: не гуляйце больш у гэтую гульню з рэжымам. Будзьце паслядоўныя ў сваёй палітыцы, таму што гэта шлях у нікуды, пакуль без адмены санкцый не будуць выкананыя ўсе патрабаванні грамадзянскай супольнасці: вызваленне палітычных зняволеных, перамовы з грамадзянскай супольнасцю і новыя выбары».