Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» распавёў пра канферэнцыю ў Вене.
Пра што казаў Кавалеўскі – сцісла:
– Канферэнцыя стане пачаткам больш паглыбленага ўдзелу міжнародных краінаў у вырашэнні беларускага крызісу.
– У канферэнцыі не будуць прымаць удзел прадстаўнікі рэжыму.
– Пазіцыя Офіса застаецца прынцыповай: ніякага гандлю палітычнымі зняволенымі быць не можа.
Кавалеўскі: «На сённяшні дзень з Беларусі не так проста вырашыць крызіс самастойна, дамагчыся нейкіх зменаў. Нам патрэбная дапамога, каб спыніць рэпрэсіі і гвалт, каб вызваліць палітычных зняволеных. Удзел міжнароднай супольнасці ў гэтай справе вельмі важны, таму што ён дазваляе арганізоўваць дадатковы ціск на рэжым».
Прачытаць інтэрв'ю цалкам вы можаце па спасылцы: https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/?c=ar&i=280217