Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Чыжоўскага раёна выступаюць супраць вайны.
- Навабранцы батальёна Кастуся Каліноўскага працягваюць інтэнсіўную падрыхтоўку і праходзяць навучальны курс трэніровак.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларуская мастачка Ірына Kovabata разам з валанцёрамі наведалі Чарнігаў і перадалі мясцовым жыхарам гуманітарную дапамогу.
- Беларускі доктар Максім Паўлоўскі паспяхова правёў цяжкую аперацыю на сэрцы ў Кіеўскай бальніцы і выратаваў жыццё салдату УСУ.
- Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве дапамагае ўкраінскім дзецям і запрашае да сябе на заняткі, гульні, вывучэнне мовы і бясплатныя абеды.
- Беларуска разам з украінскімі мастачкамі стварылі антываенны мурал у Берліне.
- Ініцыятыва «ДАР» адправіла батальёну Кастуся Каліноўскага гуманітарную дапамогу: амуніцыю, лекі і прадукты харчавання.
- Палітвязень Павел Севярынец даслаў малюнак з турмы. «Беларусь і Украіна разам – жоўта-блакітнае рапсавае поле пад Глыбокім. Працягваем маліцца», – напісала яго жонка Вольга.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў 6 выпуск газеты «Беларускі Веснік», прысвечаны вайне ва Украіне і супрацьстаянню беларусаў.
- Андрэй Кулакоў, кіроўца легендарнага «Жывемабіля», распавёў пра сваю працу валанцёрам на польска-ўкраінскай мяжы і дапамогу ўцекачам.
- Антон Матолька распавёў выданню «Украінская праўда» пра тое, як праект «Беларускі Гаюн» дапамагае ўкраінскім абаронцам перамагчы ў вайне.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.