• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра практычныя вынікі візіту ў Іспанію

    21 мая, 2022

    «Мы пачалі гэты візіт, бо краіны Лацінскай Амерыкі, для якіх важны голас Іспаніі, традыцыйна супрацоўнічаюць са старой беларускай сістэмай. Для нас вельмі важна, каб яны пачулі голас беларусаў.

    Падчас візіта мы даведаліся пра «закон» аб смяротным пакаранні за «замах на акт тэрарызму». І з гэтага моманту на кожнай сустрэчы я казала, што Лукашэнка вырашыў узаконіць забойствы сваіх апанентаў, і ніякіх перамоваў ці бізнеса з гэтым чалавекам быць не можа. І я веру, што мы сустрэлі разуменне з боку іспанцаў.

    У выніку Іспанія працягне выдаваць беларусам візы і дапаможа беларусам з украінскімі ВНЖ гэтак жа, як дапамагае ўкраінскім уцекачам. Мы таксама перадалі ўраду ўсе просьбы па спрашчэнні міграцыі. Таму я хачу сказаць вялікі дзякуй нашым партнёрам і беларусам Іспаніі за іх дапамогу падрыхтоўкі гэтых пазіцый і просьбаў. Мы дамагаемся свайго, калі дзейнічаем супольна».

     

     

     

     

    Апошнія навіны