Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з патрабаваннем даваць замежным добраахвотнікам, якія «абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», грамадзянства.
- Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі баявым медыкам палка «Пагоня» два амерыканскія медыцынскія заплечнікі з поўнай камплектацыяй, эвакуацыйную стропу NAR Dragon Handle System і складныя насілкі TacMed Solutions Foxtrot.
- Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Празе прадставілі беларускую культуру на Дні Польшчы ў чэшскай сталіцы.
- Ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
- У Варшаве актывісты правялі пікет, каб расказаць людзям пра «расстрэльныя» папраўкі ў беларускіх законах.
- У Тбілісі беларусы выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны, якая абараняецца ад расійскай агрэсіі ўжо сто дзён.
- Беларусы Гданьска выйшлі на акцыю салідарнасці ў падтрымку беларусаў.
- Актывісты Берліна выйшлі на акцыю да амбасады свабоднай Беларусі.
- Беларусы Шчэціна правялі акцыю супраць акупацыі Беларусі войскамі Расіі.
- У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку палітвязня Паўла Севярынца.
#непадпарадкаванне
- У Бараўлянах людзі выйшлі падтрымаць украінцаў.
- Беларусы Чыжоўкі дзякуюць беларусам замежжа за падтрымку.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 5 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 6 чэрвеня: не праходзіць і дня, каб прапагандысты і чыноўнікі не выпусцілі гнеў праведны ў адрас кіраўніцтва Украіны, у прыватнасці, Уладзіміра Зяленскага
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника»: у ім распавядаецца пра пагрозу адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну, колькі грошай выдаткавана на сілавы апарат і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
#BelarusWithUkraine