• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Волі

    25 сакавіка, 2021

    «Як і многія беларусы, раней я не лічыла 25 сакавіка важнай датай. Але ў 2020 годзе ўсё змянілася. Мы пачалі пісаць гісторыю новай Беларусі. І цяпер усе мы разумеем: нельга ісці ў будучыню, не памятаючы пра мінулае, – бо інакш можна затрымацца ў гэтым мінулым на 26 гадоў.

    Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, дзякуючы якой праз гады Беларусь атрымала незалежнасць, а не засталася шасцю вобласцямі ў складзе іншай краіны.

    І сёння – наш дзень і наша свята. Я віншую нас з тым, што ў нас з'явіліся адзінства, салідарнасць і воля. І з тым, што ўсяго за тыдзень мы сабралі амаль 750 тысяч галасоў на платформе «Голас» – за мір, за перамовы, за свабодную будучыню нашай роднай краіны.

    Паводле інфармацыі ByPol, рэжым паставіў сабе мэту не даць нам сабраць мільён. Таму яны блакуюць доступы да сайта «Галасы», робяць фэйкавыя рассылкі і спрабуюць запалохаць беларусаў, якія хочуць прагаласаваць. Але нашая воля расце – і разам з ёй расце іх страх.

    За першы тыдзень галасавання міністэрствы замежных справаў Славеніі, Аўстрыі, Германіі, старшынства Швецыі ў АБСЕ, місіі ЕЗ і ЗША ў АБСЕ падтрымалі беларусаў. Мы ўжо пачалі дыялог з міжнароднымі партнёрамі пра тое, якой можа быць пляцоўка і бакі перамоваў пра новыя выбары. Бо нашыя галасы, сімвалы і феерверкі больш бачныя на вулiцах і патрабуюць, каб нас пачулі.

    І я жадаю ўсім нам наступнае 25 сакавіка сустрэць ў той Беларусі, якую мы заслугоўваем – у краіне, дзе шануюць закон, захоўваюць правы і паважаюць народ. Бо ўжо сёння беларусы ўпершыню святкуюць Дзень Волі як Новы Год. Дык са святам!

    Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны