Пачаткам палітычнай праграмы Святланы Ціханоўскай у Берліне стала сустрэча з віцэ-канцлерам і верагодным будучым федэральным канцлерам Олафам Шольцам. Яны абмеркавалі падтрымку беларусаў, сітуацыю з палітвязнямі, міграцыйны крызіс – і тое, як важна для Еўропы захоўваць адзіную рашучую пазіцыю.
Наперадзе ў Ціханоўскай сустрэчы з прэзідэнтам Германіі, міністрамі і лідарамі партый.