Сёння Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шалянбергам і заклікала краіны ЕС у асобе міністра захоўваць адзінства ў рашэннях па Беларусі. На наступным тыдні ЕС плануе прыняць санкцыі ў дачыненні да памагатых рэжыму, прадпрыемстваў-«кашалькоў» і галін нафтаперапрацоўкі, калійных угнаенняў і банкаўскага сектара.
Папярэдне Офіс Ціханоўскай накіраваў ліст у 27 міністэрстваў ЕС з 31 канкрэтнай прапановай па рэагаванні на дзеянні рэжыму, уключаючы дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і журналістам, ізаляцыю рэжыму і санкцыі.
Святлана Ціханоўская: «Міністр Шалянберг запэўніў мяне, што Аўстрыя падтрымлівае агульную палітыку ЕС па Беларусі. Мы абмеркавалі санкцыі, што плануюцца, і канферэнцыю высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Мы працягнем размову ў панядзелак падчас майго працоўнага візіту ў Люксембург – і я ўдзячная за такое адзінства Еўропы ў падтрымцы ўсіх беларусаў».