• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі: «Ад 50 да 80 адсоткаў людзей у сілавым блоку лічаць Лукашэнку збітым лётчыкам»

    12 красавіка, 2021

    У інтэрв'ю каналу «Краіна для жыцця» Кавалеўскі адказаў на пытанні пра будучыя санкцыі, вызваленне зняволеных па палітычных матывах, настроі сілавікоў і ўзаемаадносіны з іншымі дзяржавамі – ад Расіі і Украіны да Кітая і Японіі. Вось некалькі тэзісаў:

    • «Гандаль вязнямі па палітычных матывах недапушчальны. Мы настойваем на вызваленні і рэабілітацыі ўсіх».
    • «Мы прапануем Расіі прыняць удзел у медыяцыі перамоў у межах АБСЕ – як сумеснае намаганне Францыі, Германіі, магчыма, ЗША і іншых краін. Мы нагадваем, што беларусы імкнуцца вырашыць крызіс у сваёй уласнай краіне. І мы будзем ісці па дапамогу туды, дзе нам будуць яе даваць. Калі Расія выбірае заставацца за дужкамі, то гэта іх выбар. Расія можа быць часткай вырашэння, але пакуль вырашае быць часткай праблемы».
    • «Страх, які пасяліўся ў беларускім грамадстве, закрануў і сілавыя ведамствы».
    • «Рэпрэсіі – гэта паводзіны няўдачніка, які заявіў сябе пераможцам. Гэта паказчык няўпэўненасці ў тым, што Лукашэнка аднавіў кантроль. Ён разумее, што беларусы не прымаюць яго».
    • «На сённяшні дзень Лукашэнку зусім няма чаго прапанаваць: ні фінансы, ні эканоміка, ні рэформы, ні палітычныя змены – у яго ніколі не было бачання для Беларусі, няма яго, тым больш, і цяпер. Ён збанкрутаваў па ўсіх напрамках».
    • «На прыкладзе «Беларуськалія» мы ведаем, што стачкам прывёў да сур'ёзных наступстваў і фінансавых страт для прадпрыемства. Іх прыбытак (уся Беларуская калійная кампанія за 2020 год зарабіла $220.000) за 2020-ты – гэта проста капейкі. А гэта тое прадпрыемства, якое дае асноўную валютную выручку для бюджэту рэжыму».
    Апошнія навіны