Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#сабатажпрацырэжыму
- Уначы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты час лесапаласу патрулявала група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі. Партызаны паспяхова ўцяклі ад пераследу.
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы з польскай дыяспары дапамагаюць добраахвотнікам з батальёна Каліноўскага і часткам тэрытарыяльнай абароны Украіны. BYSOL і Partyzanka падтрымліваюць беларусаў у іх дапамозе ўкраінцам і закупляюць вайсковы абутак, форму і карысны рыштунак для байцоў.
- Фонд BYSOL набыў яшчэ адзін аўтамабіль для Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова. Агулам такіх аўтамабіляў, сродкі на якія сабралі беларусы, ужо 11.
#інфармацыйныфронт
- Антываенны стрым Анатоля Лябедзькі: у гасцях дэпутат Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс, прадстаўнік Фонду медыцынскай салідарнасці Рустам Айзатулін і рэдактар orsha.eu Ігар Казмерчак.
- Беларускі ПЭН-цэнтр сабраў даклад пра тое, як рэпрэсуюць дзеячаў культуры ў Беларусі. У гэтым дакладзе сабраныя 1455 сітуацый парушэння правоў дзеячаў культуры. Факты рэпрэсій закранулі 628 чалавек з больш як 240 арганізацый. Сярод палітвязняў – больш за 68 чалавек прадстаўляюць сферу культуры. Уся справаздача тут.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- «Честные люди» працягваюць тэлефанаваць дэпутатам, каб узмацніць на іх ціск і прымусіць выказаць сваё меркаванне пра вайну. Дэпутатка Валянціна Назаранка не хоча нічога рабіць, але бадзёра кіруе фэйкамі: пра бандэраўцаў, НАТА, спецаперацыю і інш.
- Ксяндзу Анджэю Бульчаку, грамадзяніну Польшчы, давялося тэрмінова выехаць з Беларусі з-за відэароліка «Ліст», у якім на польскай мове тлумачыцца, што беларусы насамрэч выступаюць супраць вайны ва Украіне і пратэстуюць.
- Чыгуначнікі і Кіберпартызаны Беларусі распавялі ўкраінскаму выданню пра тое, як беларусы вядуць партызанскую вайну з расійскімі войскамі.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.