Ціханоўская падзякавала Арастовічу за падтрымку беларусаў. У адказ ён сказаў, што «памылкай будзе ўяўляць беларусаў людзьмі, не здольнымі на супраціўленне». Падчас размовы Арастовіч зазначыў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Лукашэнкі і беларусаў. Аляксей Арастовіч запэўніў Святлану Ціханоўскую, што ніводзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.
Палітыкі абмеркавалі ролю прадстаўніка па справах беларусаў ва Украіне, які будзе абараняць інтарэсы беларусаў ва ўрадзе, і сінхранізацыю парадку дня дзвюх краінаў, каб свабодная Украіна і дэмакратычная Беларусь прамаўлялі ў адзін голас.