Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL сабраў карысныя спасылкі на ініцыятывы, арганізацыі і фонды, якія дапамагаюць беларусам у розных сферах і за мяжой.
- Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас», распавёў пра стварэнне дабрачыннай платформы Leleka.me, дзе прадаюцца малюнкі дзяцей Украіны.
- У рэзалюцыі, дзе Еўрапарламент ухваляе кандыдацтва Украіны і Малдовы, згадваецца і Беларусь. Там гаворыцца, што большасць народа Беларусі, як і народа Украіны, Малдовы і Грузіі, дэманструе «імкненне жыць у свабоднай, суверэннай і дэмакратычнай краіне» і «выступае супраць рэжыму Лукашэнкі, які падтрымліваецца Расіяй».
- Шэсць Алімпійскіх чэмпіёнаў і дзевяць прызёраў Алімпіядаў падпісалі Антываенную дэкларацыю спартоўцаў.
- Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю супраць катаванняў у Беларусі.
- BYPOL запрашае беларусаў Літвы прайсці навучанне для плана «Перамога».
- Фонд спартыўнай салідарнасці перадаў 66-му разведвальнаму батальёну УСУ спецыялізаваны квадракоптар.
- Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі распавёў пра інцыдэнт з затрыманнем праваабаронцы Анісіі Казлюк: яе адпусцілі, для яе будзе адкрыта працэдура аднаўлення легальнага статусу ва Украіне.
#непадпарадкаванне
- Беларусы Бараўлянаў патрабуюць свабоды для палітвязняў.
- Мінчане Чыжоўкі выйшлі з пікетам у падтрымку палітзняволенай Марыі Успенскай.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 23 чэрвеня.
#інфармацыйныфронт
- Святлана Ціханоўская выступіла ў ПАРЕ: «Год таму я папярэджвала, што трагедыя Беларусі стане трагедыяй Еўропы».
- Выйшаў новы выпуск самвыдату «Слова беларусаў». У ім распавядаецца пра тое, чаго беларусам каштуе вайна ва Украіне, за што два гады ў СІЗА без суда сядзіць Эдуард Бабарыка, колькі мірных людзей загінула ў разбураным расійскімі войскамі Марыупалі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.
- Валер Кавалеўскі распавёў Еўрарадыё пра канферэнцыю Каліноўскага, прысвечаную Беларусі, чым яна карысная для нашай краіны і якія ў нас перспектывы для еўраінтэграцыі ў будучыні.
#BelarusWithUkraine