Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі 13-15 кастрычніка наведаў з працоўным візітам Варшаву. Галоўная мэта візіту – кансультацыі ў Міністэрстве замежных спраў і Офісе па знешняй палітыцы прэзідэнта.
Што абмяркоўвалі на сустрэчах:
– Дыпламатычную дапамогу беларусам. У прыватнасці, старшынёўства Польшчы ў АБСЕ у 2022 годзе і дзеяннях у рамках сістэмы ААН, у тым ліку, у Радзе па правах чалавека, на Генеральнай Асамблеі, у Радзе Бяспекі.
– Дапамогу Польшчы беларусам з антыковіднымі вакцынамі.
– Прасоўванні справаў супраць сілавікоў па ўніверсальнай юрысдыкцыі.
– Працяг удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве і формы ўдзелу дэмакратычных сілаў у наступным саміце УП.
Падчас візіту Кавалеўскі правёў кансультацыі і з амбасадарамі Аўстраліі, Аўстрыі і Канады. А сумесна са спецыяльным прадстаўніком па выбарах Аляксандрам Шлыкам Кавалеўскі прыняў удзел у штогадовай сустрэчы па чалавечым вымярэнні, арганізаванай Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Там адбылася серыя кансультацый на тэму актывізацыі дзейнасці механізмаў гэтай арганізацыі па вырашэнні беларускага крызіса.
Таксама Валерый Кавалеўскі ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцця развязкі Вольнай Беларусі – дарожнага аб’екта на выездзе з Варшавы ў напрамку Берасця, якому рашэннем гарадскіх уладаў была нададзена такая назва. Гэта знак салідарнасці жыхароў Варшавы з беларусамі.