• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэлегацыя дэмсілаў сустрэлася з беларускімі валанцёрамі ў Львове

    26 сакавіка, 2022

    Падчас візіту ва Украіну дэлегацыя дэмсілаў, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька, прадстаўнік НАК Валер Мацкевіч і прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў, сустрэлася з беларускімі валанцёрамі. Сустрэча прайшла ў Беларускім інфармацыйным цэнтры ў Львове.

    Беларусы распавялі пра сваю працу на дапамогу Украіне, украінскаму войску і ўкраінскаму народу – пра тое, як яны дапамагаюць уцекачам, якіх селяць у сваіх дамах, як яны збіраюць і развозяць гуманітарную дапамогу, як падтрымліваюць Украіну ў інфармацыйнай вайне.

    Пра што таксама ішла размова на сустрэчы:

    – Польскае консульства пакінула Львоў. Падчас эвакуацыі дыпламаты забралі ўсе дакументы, у тым ліку пашпарты тых беларусаў, што падаваліся на візу.

    – Многія беларусы хочуць прыехаць ва Украіну, каб валанцёрыць, дапамагаць ЗСУ, украінскім медыкам, далучыцца да батальёну Каліноўскага. Аднак праз забарону на ўезд зрабіць гэта практычна немагчыма. Беларусы хочуць мець магчымасць прыязджаць і дапамагаць.

    – Беларусы Львова прапанавалі прапрацаваць сістэмнасць дапамогі дыяспары – каб фонды і ініцыятывы маглі мэтанакіравана дапамагаць беларусам і ўкраінцам.

    Апошнія навіны