• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Праваабаронцы гадамі рабілі за дзяржаву яе працу»

    14 ліпеня, 2021

    Ціханоўская: «Праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі шмат гадоў добрасумленна рабілі не толькі сваю працу. Яны таксама гадамі выконвалі за дзяржаву і яе працу: дапамагалі людзям з інваліднасцю, рэгіянальным актывістам, маленькім бізнесам і многім іншым. І зараз рэжым неабдумана помсціць тым, без каго яго існаванне скончыцца яшчэ хутчэй. Усе, каму ён абавязаны развіццём краіны ў папярэднія гады, апынуліся пад катком рэпрэсій.

    • Не выходзіць на сувязь Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна». Яго калегі Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алёна Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Алег Мацкевіч, Ігар Казмярчак, Віктар Сазонаў затрыманыя або на допытах.
    • Пасля ператрусу павезлі на допыт дырэктарку Lawtrend Вольгу Смалянка, журналіста і праваабаронцу Сяргея Сыса.
    • Выламалі дзверы ў офіс Беларускага Хельсінкскага камітэта.
    • Ператрусы праходзяць у эканаміста Яраслава Раманчука, Тамары Мацкевіч («Таварыства беларускай школы»), Сяргея Мацкевіча (Цэнтр «Супольнасць», Кірыла Кафанава (Human Constanta), Мікалая Шараха (кіраўнік суполкі вольнага прафсаюзу Полацка і чалец Полацкага праваабарончага таварыства).
    • Ператрусы ідуць на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», у офісах Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, Руху «За свабоду!», Аб'яднання беларусаў свету «Бацькаўшчына», праваабарончай арганізацыі «Гендарныя перспектывы», у партыі БНФ.
    • Ператрусы ідуць і ў дабрачыннай платформе «Імёны», БАЖы, у Цэнтры эканамічных даследаванняў BEROC, Офісе еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

    Прама зараз гэты спіс павялічваецца. Рэжым хавае адсутнасць кантролю ў гвалце і беззаконні. Яго саўдзельнікі ўжо пагражалі грамадзянскай супольнасці ў адказ на санкцыі – яны спадзяюцца, што змогуць зноў адчуць сілу, калі ў краіне ўсё замаўчаць. Але праваабаронцы, актывісты і журналісты дакладна ведаюць: сіла – у праўдзе, а ўлада – у руках народа.

    Я не раз сустракала Алеся Бяляцкага – ён шмат гадоў змагаецца за правы чалавека ў Беларусі. Ён сам быў палітвязнем, але, нягледзячы на   рэпрэсіі, у вачах гэтага чалавека – жалезная ўпэўненасць у тым, што мы, беларусы, усё робім правільна. І мы не сыдзем са свайго шляху, таму што раней такіх людзей у нашай краіне былі адзінкі. А цяпер – мільёны».

    Апошнія навіны