Сёння Святлана Ціханоўская праводзіць шэраг сустрэчаў у Бундэстагу з лідарамі асноўных нямецкіх партый.
Яна абмеркавала сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму, крызіс на мяжы Беларусі і ЕС з:
– прэзідэнткай бундэстага Клаўдыяй Рот («Зялёныя»);
– кандыдаткай у канцлеры ад партыі Аналенай Бёрбак («Зялёныя»);
– старшынём знешнепалітычнага камітэта бундэстага Нортбертам Ротгенам (ХДС);
– генеральным сакратаром партыі Паўлем Цыміякам (ХДС);
– старшынёй парламенцкага камітэта па правах чалавека Гідэ Енсэн (СвДП);
– сустаршынёй левай партыі Жанін Віслер.
Увечары Ціханоўская выступіць з урачыстай лекцыяй імя Гельмута Шміта пра каштоўнасці беларускага пратэстнага руху і еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.