• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 16-17 чэрвеня пройдзе канферэнцыя «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў новай Беларусі»

    08 чэрвеня, 2022

    Канферэнцыю арганізуюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, праграма «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў» і платформа «Банк Ідэй».

    Падчас канферэнцыі абмяркуюць бягучы стан адукацыі ў Беларусі і каштоўнасці, на якіх павінна будавацца новая сістэма адукацыі. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных экспертных супольнасцяў і адукацыйных інстытуцыяў, у т.л.:

    – Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

    – Дзмітры Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці «Банк ідэй».

    – Святлана Мацкевіч, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка па пытаннях адукацыі, прадстаўніца праграмы «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў».

    – Максім Баграцоў, прадпрымальнік, чалец Каардынацыйнай рады.

    – Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, канцлер Свабоднага Беларускага ўніверсітэта, кандыдат у прэзідэнты Беларусі-2006.

    Канферэнцыя пройдзе афлайн на базе ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўд. 110) і анлайн. Стрым канферэнцыі можна будзе глядзець тут: 16 чэрвеня, 17 чэрвеня.

    Апошнія навіны