Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек.
- Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летыцыяй і прэм'ерам Іспаніі Педра Санчэсам. На сустрэчах яна казала пра сітуацыю ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму і дапамогу беларусам з боку ўрада Іспаніі.
- З пачатку вайны ўладальнік знакамітага «Жывамабіля» перавёз 15 тысячаў украінцаў з польска-ўкраінскай мяжы.
- Беларускі футбаліст Юры Кендыш, які выступае за латвійскую «Рыгу», разам з партнёрамі па клубе набыў для ўкраінскага войска Nissan X-Trail.
- Беларускія валанцёры знайшлі і вярнулі гаспадарам ката з Бучы.
- Беларусы Батумі правялі дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi.
- 15 траўня дэлегацыя Беларусі (на фота) ушанавала памяць вязняў на ўрачыстай цырымоніі вызвалення лагера Маўтхаўзен. На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
- Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Іспанію сустрэлася з кіраўніком Сената Андэрам Хілем і абмеркавала з ім падтрымку беларускіх ініцыятыў у эміграцыі, санкцыі і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.
- У Вільні, Батумі, Познані, Шчэціне, Кракаве, Бельгіі, Лондане, Празе, Беластоку, Быдгашчы і іншых гарадах Еўропы правялі акцыі да Дня палітзняволенага ў Беларусі.
#непадпарадкаванне
- Жэтоны з антываеннымі надпісамі зараз прадаюцца ў мінскім метро.
- Бараўляны не забываюцца галоўнае: Лукашэнка – кат і злачынец.
- Мінчане ў Чыжоўцы выйшлі на акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і ўсіх, каго пачалі судзіць 18 траўня.
- Мінчане дзякуюць батальёну Каліноўскага і абаронцам Марыупаля.
- Мінчукі ў Чыжоўцы смуткуюць па загінулым Паўле «Волаце», добраахвотніку з батальёна Каліноўскага, які бараніў Украіну.
- Жыхары Ваўкавыска правялі акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якога пачнуць судзіць 18 траўня.
- На мінскім Захадзе ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка.
- Партызаны Касцюкоўкі патрабуюць свабоды патрыётам-палітвязням.
- Беларускі Гомельшчыны прысвяцілі акцыю палітычным вязням свайго рэгіёну.
#сабатажпрацырэжыму
- 16 траўня ў 04:12 на станцыі Асіповічы-1 (Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі) адбылося ўзгаранне новага будынка Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання, паведамляе @belzhd_live. У выніку здарэння цалкам выгарэла некалькі кабінетаў станцыйнага тэхналагічнага цэнтра, уключаючы абсталяванне, якое знаходзіцца ў іх.
#інфармацыйныфронт
- Kyky.org запусцілі відэапраект «Мае залатыя». У першай серыі – маніфест беларускіх жанчын, якія выбралі не заставацца ўбаку, а рабіць усё, каб спыніць чортавую вайну.
- Выйшла новая ўлётка ад мінчукоў Чыжоўкі. У ёй распавядаецца пра пратэстуючую Чыжоўку, Антываенны Рух, палітвязня Яўгена Бабака і інш. Спампоўвайце, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат – людзі павінны ведаць праўду.
- Выйшаў новы выпуск «Вестника», у якім распавядаецца пра тое, як у школах дзяцей прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах, як на прадпрыемствах уразаюць заробкі і пераводзяць людзей на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Спампаваць «Вестник» можна тут.
- Telegram у восьмы раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, які распальвае нянавісць, прапагандуе катаванні і гвалт.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты». У ім распавядаецца пра падзенне рэальных прыбыткаў беларусаў, прызнанне Расіі тэрарыстычнай дзяржавай у Літве, утоеную мабілізацыю ў Расіі, пра што піша 8-гадовы хлопчык у Марыупалі і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдатат, каб выратаваць беларусаў ад тэлевізара.
#BelarusWithUkraine