18 чэрвеня 2020 года былі затрыманыя кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка і яго сын, кіраўнік перадвыбарчага штабу Эдуард Бабарыка. Гэтае затрыманне павінна было пазбавіць беларусаў надзеі на перамены. Але атрымалася наадварот. Беларусы аб'ядналіся – і пайшлі да сваёй мэты.
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская і яе каманда расказваюць свае асабістыя гісторыі пра каманду Віктара Бабарыкі, а таксама, выказваюць цяпло і падтрымку Віктару Дзмітрыевічу і выдатным людзям, якія працавалі, працуюць і яшчэ будуць працаваць з ім.