Святлана Ціханоўская разам з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр наведала бібліятэку Кангрэсу. Там яна падпісала і падарыла ў калекцыю кнігу аб беларускім пратэсце «Я выходжу».
У бібліятэцы Ціханоўскай паказалі і іншыя беларускія кнігі. Напрыклад, у калекцыі ёсць кніга «Яна была: 16 жанчын, якія сталі часткай гісторыі Беларусі», кнігі казак, старыя тэлефонныя даведнікі беларускіх гарадоў, адзін з нумароў 2021 года часопіса «Наша гісторыя», які выдае каманда «Нашай нівы».
«Я выходжу» – гэта кніга, у якой сабраны 350 здымкаў з маршаў і акцый пратэсту ў Беларусі са жніўня 2020. Фота адабраны такім чынам, каб нагадаць аб самых яскравых сімвалах і падзеях, якія адбыліся ў Беларусі з моманту прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.