Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Алексіевіч атрымала прэмію «За свабоду слова» і прысвяціла яе пісьменнікам Украіны.
- Фонд BYSOL перадаў аўтамабіль абаронцам Украіны. Сродкі на яго сабралі беларусы.
- Беларусы Лондана правялі традыцыйную акцыю ў падтрымку Украіны.
- Беларусы Вільні выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- Беларусы Беластока правялі акцыю ў падтрымку ўкраінцаў насупраць генеральнага консульства Беларусі.
- Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю ў падтрымку ўкраінцаў і супраць вайны.
- Міжнародную Антываенную дэкларацыю спартоўцаў падпісалі ўжо больш за 450 прадстаўнікоў спорту.
- Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі лісты беларускім палітвязням, якія сустрэнуць у ліпені дзень нараджэння.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на пікет у падтрымку палітвязняў і беларусаў.
- У Бараўлянах беларусы правялі пікет у падтрымку Украіны.
- Беларусы Дзяржынска правялі акцыю супраць рэжыму.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 12 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 13 чэрвеня: прапагандысты абвінавачваюць краіны Захаду ў спробах стварыць «палігон ад Балтыкі да Чорнага мора» для супрацьстаяння з Расіяй.
#інфармацыйныфронт
- Беларускі «джазавы атрад» ладзіць дабрачынныя канцэрты ва Украіне і ахвяруе сродкі на карысць батальёна «Азоў».
- У новым «Беларусском Вестнике» распавядаецца пра тое, як упаў экспарт і імпарт, прыватны бізнес адбіраюць сілавікі, а дэпутаты выступаюць з рэпрэсіўнымі законамі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб дапамагаць тым, хто сумняецца, даведвацца праўду.
- Таццяна Шчытцова, Мікалай Ішчук, Зміцер Васэрман адказалі на найбольш актуальныя пытанні на стрыме ў Анатоля Лябедзькі.
- Журналістка «Зеркала» з'ездзіла са Святланай Ціханоўскай у працоўную паездку ў Рыгу і распавяла, якой яна ўбачыла палітыка на высокіх прыёмах і па-за імі.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім распавядаецца пра тое, як у Беларусі не хапае лекараў і медсясцёр, як беларусы абараняюць Украіну і што вядома пра супрацоўніка «Нафтана», які пайшоў з жыцця.
#BelarusWithUkraine