26 студзеня 2022 года ў Варшаве пад патранажам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Офіса Ціханоўскай быў адкрыты Саюз беларускага бізнесу за мяжой.
На адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, а таксама чальцы эканамічнай каманды – Алесь Аляхновіч, Яўген Буры, Ірына Сазановіч, Караліна Саўка.
Саюз заснаваны бізнесменамі з беларускімі каранямі ў развіццё і дадатак да АВВА, каб:
– прадстаўляць інтарэсы бізнесу, які быў вымушаны рэлакавацца;
– ладзіць бізнес-сустрэчы і форумы, дапамагаць наладжваць сувязі з новымі міжнароднымі партнёрамі;
– дапамагаць кансультацыямі ў пытаннях вядзення бізнесу, арганізацыя бізнес-навучання.
Саюз будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з найбуйнейшым польскім бізнес-саюзам «Związek Przedsiębiorców i Pracodawców» (ZPP). Гэта дазволіць наладзіць эфектыўны дыялог з органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы і Еўрасаюза, бо гэта першы крок у аб'яднанні беларускай бізнес-супольнасці з бізнес-супольнасцямі іншых краін.
Падаць заяўку на далучэнне да Саюза можна на сайце abbabusiness.org.
Звязацца з Саюзам можна:
- у Facebook: facebook.com/Association-of-Belarusian-Business-Abroad-104869368647249
- у Instagram: instagram.com/abba_business_
- у Telegram: @abbabusiness
- у Youtube: youtube.com/channel/UCDybyHvy7IV-ddMRPcZ09JA