• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 траўня

    22 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларусы малююць паштоўкі на тэму вайны, каб дапамагчы Украіне. Праект «Арт абарона» адпраўляе паштоўкі за данаты на перамогу ўкраінцаў.
    • Беларусы Батумі правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў. Яны чыталі лісты Вітольда Ашурка.
    • У Вільні прайшла акцыя да Дня палітзняволеных у Беларусі.
    • Беларусы Познані выйшлі на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, колькасць якіх перавысіла 1200.
    • Беларускія мастакі і мастачкі працягваюць маляваць у падтрымку Украіны.
    • Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства сабраліся сёння ўшанаваць светлую памяць Вітольда Ашурка.
    • Галівудскі рэжысёр Эрні Барбараш стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў.
    • У Дзень палітзняволенага беларускі Беластока выйшлі ў горад з жоўтымі кветкамі і біркамі, на якіх напісалі прозвішчы беларускіх палітвязняў.
    • Беларусы Прагі выйшлі на акцыю ў Дзень палітзняволенага ў знак салідарнасці.
    • У Вільні беларусы выйшлі да амбасады і правялі акцыю ў Дзень палітзняволенага.
    • Беларусы Быдгашча напісалі лісты палітвязням.

    #непадпарадкаванне

    • Чкалаўскі раён Мінска далучыўся да Дня палітзняволеных у Беларусі.
    • Беларусы ў Бараўлянах правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.
    • Канал «Менскразам» сабраў падборку думак беларусаў пра рэжым, пакінутых у горадзе.
    • На мінскім Захадзе ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка.
    • Партызаны Касцюкоўкі патрабуюць свабоды патрыётам-палітвязням.
    • Беларускі Гомельшчыны прысвяцілі акцыю палітычным зняволеным свайго рэгіёну.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 20 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 21 траўня: як гэта звычайна і адбываецца з саўдзельнікамі ваеннай агрэсіі – пасля няўдалых спробаў данесці ўсяму свету «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад» дыпламаты пачынаюць актыўна тапіць за мір і  сяброўства.

    #інфармацыйныфронт

    • Валанцёры Офіса Ціханоўскай правялі zoom-сустрэчу з Дар'яй Рублеўскай – праваабаронцай «Вясны» і каардынатаркай «Майстэрні паштовак салідарнасці». Яна расказала пра тое, як можна падтрымаць палітвязняў, як стаць праваабаронцам і чаму ў Беларусі не павінна быць смяротнага пакарання.
    • Выйшаў новы выпуск «Вестника», у якім распавядаецца пра тое, як у школах дзяцей прымушаюць удзельнічаць у прапагандысцкіх мерапрыемствах, як на прадпрыемствах уразаюць заробкі і пераводзяць людзей на чатырохдзённы працоўны тыдзень. Спампаваць «Вестник» можна тут.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны