Беларусаў і беларусак могуць выжыць з краіны, пасадзіць у турму, але ніхто і ніколі не зможа знішчыць Беларусь і беларушчыну ўнутры кожнага з нас. Гэта тое, што аб'ядноўвае нас з вамі незалежна ад зацікаўленасці ў палітыцы, ад сімпатыяў да Ціханоўскай ці Пазняка, ад выбару паміж песелем ці асменс-кодасам. Усе мы беларусы. І ўсім нам трэба трымацца разам.
Таму мы з калегамі з Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве хочам запрасіць вас у сераду 14 чэрвеня на гасцёўню беларускіх некамерцыйных арганізацыяў «Яднайся!». У Хабе мы пазнаёмім вас з беларускімі грамадзянскімі ініцыятывамі і арганізацыямі, якія змогуць даць адказ на пытанне: што вы можаце рабіць для Беларусі, трацячы на гэта гадзіну, дзве ці пяць на тыдзень.
Імпрэза «Яднайся!» пройдзе па адрасе: Варшава, пл. Канстытуцыі 6, Беларускі Моладзевы Хаб. Больш інфармацыі на сайце jadnajsia.org.