• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне

    10 чэрвеня, 2023

    Учора Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне.

    Там з хвіліны маўчання пачалася цырымонія ўручэння медалёў. Беларуская лідарка ўручыла ўзнагароды «Гонар і годнасць» ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета родным беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне, – Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат).

    «За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе Палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», – сказала Ціханоўская.

    Апошнія навіны