2 лістапада а 17:00 па Мінску (16:00 па Вільні) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар па тэме «Як ЕС можа выкарыстоўваць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў якасці эфектыўнага інструмента палітыкі?»
Мадэратарка:
- Ганна Любакова, журналістка; навуковая супрацоўніца Atlantic Council.
Спікеры:
- Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах.
- Андэрс Ослунд, старэйшы навуковы супрацоўнік Стакгольмскага форуму свабоднага свету.
- Ян Хагемеер, віцэ-прэзідэнт праўлення CASE.
Падчас вебінару абмяркуюць:
– Ці ёсць у ЕС эфектыўныя інструменты для таго, каб памяняць сітуацыю ў Беларусі?
– Якія найбольш эфектыўныя інструменты ЕС?
– Якія ўрокі мінулых эпізодаў выкарыстання палітыкі санкцый у дачыненні да Беларусі?
Дыскусія адбудзецца ў анлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.