З 15 па 17 верасня па запрашэнні міністра замежных спраў Жан-Іва Ле Дрыяна Святлана Ціханоўская наведае Парыж. Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і выступіць перад студэнтамі Інстытута палітычных даследаванняў.
У праграме запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Канстытуцыйнай рады Ларанам Фабіусам, мэрам Парыжа і кандыдаткай у прэзідэнты Францыі Анн Ідальга, старшынём Сената Жэрарам Ларшэ, старшынём камітэта па замежных справах Нацыянальнага сходу Франсуа Байру.
Святлана Ціханоўская абмяркуе з палітыкамі арганізацыю канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі, а таксама ўдзел дэмакратычных сіл Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, дапамогу грамадзянскай супольнасці і міжнароднае расследаванне супраць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.
Францыя з 1 студзеня старшынюе ў Еўрасаюзе і з'яўляецца пастаянным чальцом Рады Бяспекі ААН.