Ціханоўская працягвае серыю анлайн-сустрэчаў, каб атрымліваць зваротную сувязь і выслухоўваць меркаванні беларусаў на розныя сацыяльныя тэмы. На гэты раз размова пойдзе пра кошты, якія растуць непрапарцыйна заробкам і пенсіям людзей, а таксама пра тое, як гэта можна змяніць. У гэтай сустрэчы таксама возьме ўдзел прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
Прыміце ўдзел у зум-сустрэчы 9 лютага а 19:00. Для гэтага трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJIuduiqpzgrGN26AHMvm164dlv2tUI4c2f8
У залежнасці ад вашых персанальных умоваў бяспекі вы можаце далучыцца з відэа, толькі з аўдыё, або каб адказаць на пытанні і выказаць сваё меркаванне тэкстам у чаце тэлефанавання.
Далучайцеся, нам важны ваш голас!