Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Выдача гуманітарных візаў у Польшчы для беларусаў, ВНЖ на 3 гады па гуманітарных прычынах – такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні. Гэта вынік працы групы МУС па вырашэнні праблемаў беларусаў, якія жывуць у Польшчы. У склад групы таксама ўваходзяць прадстаўнікі Офіса, НАК і ЦБС.
- Сузаснавальнік і кіраўнік Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя імя Пірагова (ПДМШ) Генадзь Друзенка распавёў пра дапамогу беларусаў.
- За час святочных канцэртаў на Дзень Волі беларусы сабралі 15,5 тысячаў еўра для Украіны. Канцэрты прайшлі ў шасці гарадах чатырох краінаў.
- Фонд BYSOL адпраўляе вялікі гуманітарны канвой ва Украіну. У ім – груз медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў і паўтысячаў турнікетаў для спынення крыві.
- Віцэ-кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ігар Жоўкве адказаў Святлане Ціханоўскай, што разумее розніцу паміж беларусамі і рэжымам Лукашэнкі, падтрымаў нашу барацьбу і падзякаваў беларусам і Святлане.
- Павел Латушка правёў сустрэчы ў Кракаве. На іх абмяркоўвалі недапушчальнасць дыскрымінацыі беларусаў і дапамогу беларусам, якія ўцяклі з Украіны ці Беларусі.
- Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрам унутраных спраў Эстоніі ўзняла пытанне выдачы беларусам візаў, відаў на жыхарства і статусу е-рэзідэнтаў у Эстоніі, а таксама пытанне рэлакацыі беларускіх кампаній у Эстонію.
- Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі, які патлумачыў, што Латвія працягне выдаваць гуманітарныя візы, а таксама візы для палітычна рэпрэсаваных і візы на аднаўленне сям'і.
#непадпарадкаванне
- З пачатку вайны партызаны правялі не менш за 10 паспяховых дыверсій на чыгунцы, каб перашкаджаць правозу расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну. У гэтай інфаграфіцы (на відэа) сабраныя асноўныя падзеі.
- Віцебск выказвае сваё меркаванне і пратэстуе супраць вайны.
- Жыхары няскоранай Плошчы Пераменаў у Мінску пратэстуюць супраць вайны.
Кожны можа стаць чальцом Антываеннага Руху цяпер. Вось яго Маніфест.