Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. 28 траўня фон дэр Ляен абвясціла Ціханоўскай пра зацвярджэнне Плана дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі ў памеры 3 мільярдаў еўра. Святлана Ціханоўская на сустрэчы расказала пра планы дэмакратычных сілаў на найбліжэйшы час і транзітны перыяд. Пасля асабістай сустрэчы з Ціханоўскай кіраўніца Еўракамісіі заявіла пра ўсебаковую падтрымку беларусаў і выдзяленне дадатковых 30 мільёнаў еўра на дапамогу грамадзянскай супольнасці.