• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як звязацца з Офісам? Куды напісаць ці патэлефанаваць? Як паразмаўляць асабіста са Святланай Ціханоўскай?

    05 чэрвеня, 2022

    У гэтым відэа каардынатарка валанцёрскай праграмы Аліна Герашчанка і кіраўніца аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандра Логвінава расказваюць пра тое, як любы беларус можа звязацца з Офісам.

    • Ёсць некалькі фарматаў камунікацыі:

    – Званкі на сацыяльныя тэмы: ахова здароўя, умовы працы, заробкі, кошты і інш. На гэтых званках людзі расказваюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Іх праблемы становяцца тэмамі для абмеркавання і вырашэння ў візітах Святланы Ціханоўскай.

    – Званкі з беларусамі з рэгіёнаў. Людзі расказваюць пра тое, што адбываецца за межамі МКАДа і дзеляцца сваім меркаваннем пра тое, як павінны развівацца рэгіёны.

    – Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і яе камандай. Па сутнасці, гэта працуе як прыёмныя гадзіны. Кожны можа запісацца на такую ​​размову і падзяліцца інфармацыяй, задаць пытанне Ціханоўскай ці папрасіць дапамогу.

    А яшчэ Аляксандра Логвінава расказвае пра забаўныя выпадкі падчас званкоў і якія ідэі прапануюць беларусы. Больш падрабязна – у відэа.

    Нагадваем, што вы таксама можаце звязацца з Офісам праз чат-бот @AskOffice_Bot.

    Апошнія навіны