«Честные люди» падрыхтавалі карткі з падрабязнымі адказамі для тых беларускіх вайскоўцаў, каго могуць адправіць на вайну ва Украіну – і якія хочуць гэтага пазбегнуць.
Акрамя таго, беларускія вайскоўцы, якія перайшлі на бок Украіны, змогуць захаваць сваё месца ва ўзброеных сілах Беларусі. Пра гэта заяўляла Святлана Ціханоўская: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя дзеянні па абароне незалежнасці нашай краіны. Добраахвотнікі і тыя, хто адмовіўся выконваць злачынныя загады, могуць у будучыні разлічваць на сваё месца ва ўзброеных сілах Беларусі».
Карысныя спасылкі з картак:
• Электронны адрас пасольства Украіны ў Мінску: bilorus.emb.22@gmail.com і консульства ў Брэсце: gc_byb@mfa.gov.ua
• Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве: https://belaruskidom.eu/dobraaxvotniki/, чат-бот: @BelarusAndUkraineBot, кантакт: @vivatlnmn
• Інтэрнацыянальны легіён Украіны: https://fightforua.org/
• Беларускі Батальён Каліноўскага: t.me/belwarriors
• Беларускі полк «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёну: t.me/belpolk_pagonya