• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам

    16 верасня, 2021

    Падчас першага дня візіту ў Францыю беларуская лідарка сустрэлася з міністрам Ле Дрыянам у Парыжы. Гэта не першы іх кантакт – міністр рэгулярна падтрымліваў сувязь са Святланай Ціханоўскай з пачатку беларускага крызісу.

    Ціханоўская падзякавала Францыі за паслядоўную падтрымку беларусаў і іх дэмакратычных памкненняў. Са жніўня мінулага года краіна прыняла 4 пакеты санкцый супраць рэжыму. 

    Ціханоўская абмеркавала з Ле Дрыянам неабходнасць узмацнення ціску на рэжым у Беларусі, каб спыніць гвалт і вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах. Беларуская лідарка заклікала падтрымаць Літву і Польшчу ў барацьбе з гібрыднай атакай з боку рэжыму і нагадала важнасць адзінай дэмакратычнай стратэгіі ў дачыненні да беларускага крызісу. Яна таксама запрасіла Францыю далучыцца да ўдзелу ў канферэнцыі высокага ўзроўня па вырашэнні беларускага крызісу, якая павінна адбыцца ў найбліжэйшыя месяцы.

    У размове з міністрам Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што:

    нельга дапусціць гандлю палітвязнямі, усе зняволеныя па палітычных матывах павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя;

    – трэба працягваць дыпламатычную ізаляцыю рэжыму, амбасадары ні ў якім разе не павінны ўручаць даверчыя лісты, легітымізаваць рэжым ці яго дзеянні; 

    – важна таксама працягваць дапамогу беларускаму грамадству. Адным з крокаў можа быць спрашчэнне візавых працэдураў, у тым ліку, выдача гуманітарных візаў для тых, каму патрэбная тэрміновая рэлакацыя з Беларусі, а таксама адмена шэнгенскіх візаў для беларусаў; 

    – трэба разглядзець пытанне прыпынення сяброўства Беларусі ў Інтэрполе і падтрымаць рэзалюцыю ў трэцім камітэце ААН па Беларусі. 

    «Вельмі важна, каб Францыя, краіны ЕС, усе дэмакратычныя краіны гаварылі адным голасам, выступалі ў падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне – у Радзе бяспекі ААН, на саміце G20, і інш.», – адзначыла Ціханоўская. 

    Міністр Ле Дрыян заявіў, што Францыя падтрымлівае ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму. Таксама, паводле міністра, Францыя працягне падтрымліваць грамадзянскую супольнасць. Пасля сустрэчы Ле Дрыян выступіў з афіцыйнай заявай.

    Апошнія навіны