Для комплекснага вырашэння крызісу ў Беларусі неабходныя новыя і сумленныя прэзідэнцкія выбары — і рыхтавацца да iх правядзення трэба загадзя. Таму 1 чэрвеня а 15:00 Святлана Ціханоўская адкрывае Міжнародную канферэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі».
У першы дзень на канферэнцыі выступяць віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Клара Добраў, генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла, генеральны сакратар International IDEA Кевін Касас-Замору, Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Франак Вячорка і іншыя палітыкі і прадстаўнікі дэмсілаў. Мадэраваць канферэнцыю будзе спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык.
У другі дзень канферэнцыі 2 чэрвеня пройдзе дыскусія пра рэформу выбарчага працэсу. У ёй прымуць удзел кіраўніца ЦВК Грузіі Тамар Жванія, генеральны сакратар Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы Жолт Салнокі і іншыя эксперты па выбарах.
Паглядзець усю праграму канферэнцыі можна тут.
Паглядзець трансляцыю канферэнцыі можна на гэтым YouTube-канале.